Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Мовай продкаў і мовай нашчадкаў тваіх

Дата: 11 сентября 2017 в 10:25
609 просмотров

Мовай продкаў і мовай нашчадкаў тваіх

Пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” вызначылі ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку. “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну” — пад такім дэвізам у лютым стартавала творчае спаборніцтва аматараў роднай літаратуры. У пятым па ліку конкурсе “Жывая класіка”, які ў гэтым годзе пашырыў маштаб да рэспубліканскага, прынялі ўдзел больш за 13 тысяч навучэнцаў з 1 па 10 клас.
Конкурс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” і Саюз пісьменнікаў Беларусі, праводзіўся ў чатыры этапы. Паспрабаваць свае сілы ў ім змаглі ўсе жадаючыя з усіх куткоў Беларусі. 1 верасня Полацк прымаў лепшых з лепшых — тых, хто здолеў вытрымаць усе конкурсныя выпрабаванні і атрымаў гонар прадстаўляць свае рэгіёны ў паўфінале. Перад тым як прадэманстраваць гледачам і журы сваё прачытанне любімых твораў беларускіх аўтараў, госці сёлетняй сталіцы беларускага пісьменства пазнаёміліся з горадам, паўдзельнічалі ў святкаванні Скарынаўскіх дзён у Полацку, сустрэліся з вядомымі сучаснымі майстрамі слова і ўпершыню ў жыцці ўбачылі арыгінал кнігі, надрукаванай Францыскам Скарынам.
Хваляваліся і верылі ў перамогу ўсе канкурсанты, але толькі 13 з іх здолелі трапіць у фінал. Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся па трох асноўных крытэрыях: тэматыка, глыбіня пранікнення ў сэнс кампазіцыі, артыстызм выканання. Таленавітыя і артыстычныя юныя чытальнікі пакарылі сэрцы палачан, гасцей свята і задалі няпростую работу журы, у склад якога ўвайшлі міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў Уладзімір Мішчанчук, дырэктар цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк Мінска Таццяна Швед, генеральны дырэктар ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” Павел Каранеўскі, мастацкі кіраўнік тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр Яфрэмаў, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргей Кавальчык, народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна.


Ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь фіналістаў павітаў Ігар Карпенка:
— Прыемна вяртацца ў родны горад, дзе прайшло маё дзяцінства, школьныя гады, і надзвычай прыемна сёння з гэтай сцэны сказаць: “Прывітанне, старажытны і малады Полацк!” Той факт, што вы стаіце на гэтай сцэне, — перамога, — падкрэсліў Ігар Васільевіч. — Жадаю вам поспехаў, новых творчых узлётаў, і няхай у вас усё ў жыцці атрымаецца так, як вы задумалі.
Юныя чытальнікі не проста агучвалі вершы і прозу — яны пражывалі на сцэне лёсы герояў са старонак кніг. Заварожаная зала лавіла кожнае слоўца, кожны жэст — класіка сапраўды ажывала ў сэрцах. А ў перапынках паміж выступленнямі ўдзельнікі шчыра і непасрэдна расказвалі пра сябе, свае захапленні, мэту, з якой яны прыйшлі на конкурс.
Надышоў самы хвалюючы момант: журы абвясціла пераможцаў. Дыпломы лаўрэатаў атрымалі ўсе ўдзельнікі заключнага этапу конкурсу. Спецыяльны прыз Саюза пісьменнікаў Беларусі — у навучэнак са Жлобіна Лізаветы Цітовай і Ульяны Шырокай.
Па выніках конкурсу дыпломы І ступені атрымалі Дар’я Хаменка (Жлобін), Аляксей Сямашка (Гродна), Раман Чылік (Слонім) і Ульяна Жардзецкая (Мінск). Дыпломы ІІ ступені — у Эвеліны Дунчанка (Маладзечанскі раён), Уладзіслава Пракапенкі (Мінск), Лізаветы Цітовай і Ульяны Шырокай (Жлобін), Андрэя Гаргуна (Ваўкавыск). Дыпломы ІІІ ступені прывязуць з Полацка Маргарыта Чопка (Брэст), Віялета Будзько (Докшыцы), Андрэй Алемкін (Брэст) і Дар’я Раўтовіч (Любань).


Усе ўдзельнікі заключнага этапу конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, салодкімі прызамі і бясплатнымі пуцёўкамі ў НДЦ “Зубраня”. Па задуме арганізатараў у наступным годзе фіналісты VI Рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка” сустрэнуцца таксама падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Іванаве Брэсцкай вобласці.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.