Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў TIBO

Дата: 19 апреля 2017 в 13:25, Обновлено 19 апреля 2017 в 13:27
717 просмотров

Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў TIBO

З 18 па 21 красавіка ў Мінску праходзіць XXIV Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях ТІВО-2017. Сёлета ў мерапрыемствах форуму бяруць удзел звыш 100 кампаній з 17 краін — вядучыя беларускія і замежныя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, праграмнага забеспячэння, сродкаў і сістэм бяспекі, пастаўшчыкі ІКТ-паслуг. Значнае месца на экспазіцыі ТІВО займаюць стэнды Міністэрства адукацыі і айчынных універсітэтаў, якія агульна прадставілі звыш сотні найноўшых распрацовак адпаведнай тэматыкі.
Міністр адукацыі Ігар Карпенка наведаў універсітэцкія стэнды, дзе азнаёміўся з прадстаўленымі там тэхналогіямі і абсталяваннем, пагутарыў з распрацоўшчыкамі. Напрыклад, БДУ дэманструе на ТІВО больш за 30 сваіх распрацовак. Сапраўдным адкрыццём форуму абяцае стаць прэзентацыя выпрабавальнага цэнтра SZ-01, створанага на механіка-матэматычным факультэце БДУ. З яго дапамогай можна выпрабоўваць сістэмы і матэрыялы на механічную стомленасць, трэнне і знос. Акрамя таго, універсітэт дэманструе апаратна-праграмны комплекс “Каліброўка” для правядзення палётных калібровак спадарожнікавых здымачных сістэм, відэаспектральную сістэму, сістэму маніторынгу зямной паверхні з касмічных і авіяцыйных платформ, прыборы для вымярэння электрычных велічынь, апаратна-праграмныя комплексы крыптаграфічнай абароны інфармацыі, кантролю і размежавання доступу да ПЭВМ і іншыя распрацоўкі. 
На стэндзе БНТУ Ігар Карпенка азнаёміўся з тым, як працуюць 3D-прынтары — іх выраб пастаўлены ва ўніверсітэце на паток і, як запэўнілі міністра распрацоўшчыкі, з’яўленне 3D-прынтараў ва ўстановах адукацыі —справа ўсяго некалькіх гадоў. Студэнты механіка-тэхналагічнага факультэта БНТУ прадэманстравалі Ігару Васільевічу майстэрства сучаснай зваркі.

Акрамя ўніверсітэцкіх стэндаў, міністр адукацыі пабываў таксама на пляцоўках Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, вядучых сусветных тэлекамунікацыйных кампаній. Азнаёміўшыся з інавацыйнымі распрацоўкамі, якія могуць быць карыснымі для сістэмы адукацыі, Ігар Карпенка прапанаваў субяседнікам выходзіць на сумесныя праекты ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Галіна СІДАРОВІЧ, Настаўніцкая газета”, для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.