Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Беларуска-моўная прастора

Дата: 19 января 2018 в 11:05, Обновлено 16 февраля 2018 в 09:06

Беларуская навучальная акруга ў інфармацыйнай прасторы

дзяржаўнай установы адукацыі

“Каменская сярэдняя школа Мазырскага раёна”

Першага верасня 2010 года пачаў дзейнічаць Закон Рэспублікі Беларусь    “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Новая рэдакцыя Правіл -  яшчэ адзін крок у бок збліжэння пісьмовай мовы з беларускім вымаўленнем, яна больш дасканалая і практычна больш зручная ў параўнанні са зводам правіл, выдадзеных у 1959 годзе. Пераходны перыяд па рэалізацыі палажэнняў Закона быў на працягу трох гадоў.

Ва ўстанове адукацыі быў распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па папулярызацыі беларускай мовы, у якім адлюстраваны асноўныя мерапрыемствы па рэалізацыі палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь  “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Шмат работы праводзіцца ў дадзеным накірунку і ў цяперашні час.

Уся інфармацыйная прастора  школы аформлена па-беларуску, што заўважаеш пры ўваходзе ў школу.  Ва ўстанове адукацыі працуе 21 педагог з вышэйшай адукацыяй, усе яны вядуць выкладанне навучальных прадметаў, за выключэннем рускай і нямецкай мовы, на беларускай мове. Атмасфера беларускамоўнага асяроддзя садзейнічае развіццю ў вучняў цікавасці да роднага слова.

У межах папулярызацыі роднай мовы ўстанова  адукацыі набыла новыя вучэбна-метадычныя комплексы па беларускай мове і літаратуры, слоўнікі, даведачную літаратуру, партрэты беларускіх пісьменнікаў. У школе аформлены пастаянныя тэматычныя выставы кніжных і перыядычных выданняў, вядзецца картатэка газетна-часопісных артыкулаў па дадзеным пытанні.

Педагагічны калектыў школы забяспечвае вядзенне справаводства і арфаграфічнай аднастайнасці ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Кожны навучальны кабінет абсталяваны   стэндамі, якія нясуць навучэнцам інфармацыю на роднай мове. Прыведзена ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй база тэставых матэрыялаў па ўсіх навучальных прадметах.

Правядзенне папулярызацыі роднай мовы дае станоўчы вынік. Так, выпускнікі  школы па завяршэнні навучання і выхавання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі здаюць экзамен і цэнтралізаванае тэсціраванне толькі па беларускай мове.

У  2016/2017 навучальным годзе аформлена выстава дзесяці кніг-юбіляраў беларускіх пісьменнікаў 2017 года, дзе прадстаўлены зборнікі і творы мастацкай беларускай літаратуры, якія адзначаюць ў бягучым годзе юбілеі з дня напісання. Аўтары - вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, класікі нашай роднай літаратуры. Гэтыя творы чыталі ў мінулым, будуць чытаць ў будучыні. А юбілейная дата – добрая нагода ўспомніць і прачытаць сёння.

Кожны вучань і настаўнік школы мае асабісты бэйдж з прозвішчам і уласным іменем, які аформлены ў беларускім арнаменце. Пачалося пераабсталяванне сталовай у нацыянальным стылі. Штомесячна настаўнікі і вучні школы выпускаюць веснік на роднай мове, дзе змяшчаюцца цікавыя і змястоўныя чайнворды, гульні, лічылкі, прыказкі і прымаўкі, загадкі, смяшынкі… Асобныя веснікі поўнасцю прысвечаны экскурсам па Радзіме. 

Цікавы і змястоўны вопыт накоплены па пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай рабоце. Так,  кожны месяц праходзяць на беларускай мове прадметныя тыдні па навучальных дысцыплінах. Штогод праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства, Міжнароднаму дню роднай мовы, Дню славянскага пісьменства і культуры.

Лёс роднай мовы хвалюе ўвесь педагагічны калектыў. Значыць, мы ўмацоўваемся сваім адзінствам, выхоўваем у маладога пакалення новы густ, аберагаем духоўныя каштоўнасці, ушаноўваем спадчыну.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.