Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Мілыя жанчыны! Дарагія калегі!

Дата: 7 марта 2019 в 12:20
404 просмотра

Мілыя жанчыны! Дарагія калегі!

            Дазвольце ад усяго сэрца павіншаваць вас з самым пяшчотным вясеннім святам – Днём жанчын!
Пачатак вясны рэдка радуе нас па-сапраўднаму цёплымі днямі, таму ўдвая больш мы цэнім тую ўвагу і цеплыню, якую вы заўжды дорыце нам, мужчынам – на працоўным месцы і дома. Жанчына – аснова ўсяго найлепшага на Зямлі, яна прыводзіць чалавека ў гэты свет, агортвае яго сваім клопатам і любоўю. 
Жанчына-педагог – галоўная асоба ва ўсім адукацыйным працэсе, яна адкрывае дзверы ў цудоўны свет ведаў, трывалай і пяшчотнай рукой вядзе ў самастойнае жыццё. Нізкі паклон вам, мілыя нашы калегі, настаўніцы, выкладчыцы, выхавальніцы, за тую працу, якую вы робіце кожны дзень. Вы напаўняеце наша жыццё сэнсам. 
Асобыя словы ўдзячнасці і віншавання жанчынам-ветэранам педагагічнай галіны. Ваш жыццёвы шлях, мудрасць і цярпенне служаць сапраўдным прыкладам для усіх нас!
Міру і дабра вам і вашым сем’ям! Святочнага настрою, кветак і падарункаў! Моцнага здароўя вам, плёну ў любімай працы! Няхай абуджэнне вясны падорыць кожнай з вас толькі радасць!
 

І.В.Карпенка,
міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.