Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Свята разам з “Настаўніцкай”

Дата: 3 октября 2017 в 12:33, Обновлено 17 октября 2017 в 10:37
723 просмотра

01 октября 2017
Свята разам з “Настаўніцкай”

Мы прывыклі рабіць усё разам — так і працуецца шпарчэй, і адпачываецца весялей, асабліва калі рабіць гэта вялікай педагагічнай сям’ёй. Журналісты і педагогі рыхтуюць матэрыялы ў газету, настаўнікі і навучэнцы з’яўляюцца героямі большасці нашых публікацый. Пад дэвізам “Будзем разам!” праходзяць сустрэчы ўдзельнікаў творчых праектаў “Настаўніцкай газеты” і педагогаў. Канцэртныя праграмы ў рамках інфармацыйна-рэкламнай акцыі выдання з поспехам прайшлі ў Хойніках, Рэчыцы, Магілёве, Пінску, Лідзе, Мастах, Жодзіне, Сянне і Ушачах. На гэты раз нашых артыстаў ужо другі раз віталі ў Оршы. У Аршанскім доме культуры чыгуначнікаў сабраліся настаўнікі і артысты з усіх куткоў Беларусі, каб разам сустрэць прафесійнае свята.


Павіншаваць педагогаў Віцебшчыны прыехалі калегі і навучэнцы з Петрыкава і Хойнікаў, Чашнікаў і Магілёва, Барысава і Мінска.


У перадсвяточны дзень педагогаў чакалі не толькі творчыя падарункі, але і заслужаныя ўзнагароды. Першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац уручыў ганаровыя граматы райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.
— Цудоўна, што ёсць такое свята. Усе мы былі вучнямі і памятаем свайго першага настаўніка. Ад педагогаў напрамую залежыць наша будучыня, — адзначыў Сяргей Уладзіміравіч. — Аршаншчына славіцца сваімі людзьмі, гэта радзіма выдатных працаўнікоў, паэтаў, мастакоў, вучоных, грамадскіх дзеячаў. Славіцца наш край і сваімі настаўнікамі. Зараз развіццю рэгіёна ўдзяляецца велізарная ўвага. Думаю, сумеснымі намаганнямі мы здзейснім усё задуманае.


Уручаючы граматы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама, першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Алена Багдановіч адзначыла: “Сёлета прафесійнае свята азнаменавана такой знакавай для нас падзеяй, як перамога прадстаўнікоў Віцебшчыны на конкурсе прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”. Віцебская вобласць стала яго бясспрэчным лідарам як у камандным заліку, так і ў асабістым першынстве”.
Зала вітала запрошаных на свята ветэранаў педагагічнай працы стоячы. Пад працяглыя авацыі кожнаму з іх уручылі кветкі ад педагагічнай грамадскасці раёна і памятныя падарункі ад нашага выдання.
— Ад мяне як галоўнага рэдактара прыміце велізарную ўдзячнасць за ўвагу да жыцця сучаснай школы: значная колькасць матэрыялаў і званкоў у рэдакцыю паступае менавіта ад ветэранаў, якія і сёння жывуць галіной, яе інтарэсамі і рытмам. Ваша справа — у надзейных руках”, — запэўніў кіраўнік калектыву “Настаўніцкай газеты” Вадзім Кнышаў.
Узнагароджваючы педагогаў Віцебшчыны падзякамі ад “Настаўніцкай газеты”, Вадзім Аляксандравіч адзначыў, што Віцебская вобласць сёння з’яўляецца адным з лідараў па колькасці, змястоўнасці і тэматычнай разнастайнасці публікацый пазаштатных аўтараў.


У шоу-праграме ўзялі ўдзел вакальны квартэт “Рэнесанс” з гарадскога пасёлка Ушачы пад кіраўніцтвам Жанны Савіцкай, уладальніца гран-пры конкурсу юных вакалістаў “Звонкая раніца” Вольга Булай, навучэнец Барысаўскага дзяржаўнага каледжа пераможца конкурсу “Звонкая раніца” Уладзімір Арацюнян, педагог па вакале праекта “Звонкая раніца” Аліна Дзямідава, вакальная група заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнага тэатра-студыі “Вясёлка” пад кіраўніцтвам Ліліі Чагадаевай з Магілёва, узорныя танцавальныя ансамблі “Драйв” (Хойнікі, кіраўнік Алена Ляснічая) і “Экшн” (Петрыкаў, кіраўнік Ірына Буднік).


Значную частку канцэрта склалі нумары аршанскіх выканаўцаў і калектываў: Яны Жураўскай, Івана Варашкова, Ірыны Шмуратка, Любові Галкінай, Таццяны Марушкевіч; вакальнай групы “ДоРэМікс” пад кіраўніцтвам Алены Лебедзь; танцавальных калектываў “Айседора” (сярэдняя школа № 4, кіраўнік Таццяна Буланок), “Каскад” (сярэдняя школа № 6, кіраўнік Вольга Рабцава); тэатра касцюма “Вобраз.бай” (сярэдняя школа № 3 Оршы пад кіраўніцтвам Наталлі Вінаградавай і Алены Дзеравянка), узорнага цыркавога калектыву “Феерыя” Аршанскага дома культуры чыгуначнікаў (кіраўнік Алена Жаўнерка).
На заканчэнне канцэртнай праграмы прагучалі любімыя песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Іны Афанасьевай і Яна Маерса.
— Да Дня настаўніка наша газета падарыла нам цудоўны падарунак, — адзначыў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Андрэй Загурскі. — Прафесія педагога незвычайная, цікавая, складаная. Настаўніку вельмі важна самому ставіць перад сабой новыя задачы, не спыняцца на дасягнутым і трошкі ўмець лятаць — інакш не ўзляцяць яго вучні. Жадаю калегам цярпення, таму што гэта аснова педагагічнай працы, гордасці за сваіх вучняў, здароўя, сямейнага дабрабыту. А самае галоўнае, будзьце крылатыя!

Таццяна БОНДАРАВА “Настаўніцкая газета” для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.


 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.