Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Са святам! З Днём настаўніка!

Дата: 5 октября 2019 в 20:43
376 просмотров

Шаноўныя калегі! Сябры!


Ад імя Міністэрства адукацыі і сябе асабіста шчыра віншую вас з нашым прафесійным святам – Днём настаўніка!
Прафесія настаўніка – адна з лепшых на зямлі. Адкрыць дзіцяці чароўны свет ведаў, навучыць яго любіць Радзіму і паважаць бацькоў, дапамагчы знайсці верных сяброў на ўсё жыццё – задачы настаўніка можна пералічваць бясконца. Штодзень вы праводзіце для дзяцей урокі па прадметах і адначасова даяце вучням урокі дабрыні, спагады, міласэрнасці. Вы заўжды побач са сваімі навучэнцамі і выхаванцамі, заўсёды падтрымаеце іх у складаную хвіліну і падзеліце з імі радасць перамогі. У гэтым і заключаецца сапраўднае настаўніцкае шчасце – быць патрэбным.
Асабліва цёплыя словы хачу адрасаваць настаўнікам – ветэранам педагагічнай працы. Ваша жыццё, ваша стаўленне да настаўніцкай прафесіі – лепшы прыклад для сучасных педагогаў. Час не стаіць на месцы, у настаўніка сёння ўсё больш магчымасцей для выкарыстання ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе інфармацыйных тэхналогій, інавацыйных методык і г.д. Але ў вас, паважаныя педагогі-ветэраны, мы штодзень вучымся галоўнаму ў прафесіі – любіць дзяцей і справу, якую робіш.
Асаблівае віншаванне адрасую нашым пачынаючым калегам – маладым спецыялістам, якія толькі адкрываюць для сябе асалоду вучыць дзяцей. Вы толькі ў пачатку выдатнага і цікавага шляху. Не спыняйцеся на дасягнутым, смела ідзіце наперад, да новых ведаў, каб падарыць іх сваім навучэнцам. Спадзяюся, што педагогіка стане для вас справай на усё жыццё. Ваша галоўная перавага – блізкасць да вашых выхаванцаў па ўзросту, магчымасць гаварыць з імі на адной мове. Скарыстайцеся гэтым, каб наладзіць з навучэнцамі трывалыя і даверлівыя адносіны. Станьце для іх вернымі сябрамі.
Жадаю ўсім вам, дарагія калегі, плёну ў працы, моцнага здароўя, святочнага настрою, міру і дабра ў вашых сем’ях. Няхай побач будуць верныя сябры і аднадумцы, а настаўніцкая праца дорыць толькі прыемныя эмоцыі.
Са святам! З Днём настаўніка!


Ігар КАРПЕНКА,
Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Комментарии:
Комментариев пока нет.
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.